Дарагія вернікі Лідчыны і ўсе людзі добрай волі, са Святам Божага Нараджэння!

Дарагія вернікі Лідчыны і ўсе людзі добрай волі, са Святам Божага Нараджэння!
З нагоды Божага Нараджэння хачу пажадаць усім нам, кааб мы маглі прыняць удзел у гэтай вялікай радасці, якую абвясцілі Анёлы ўсяму свету, калі Езус нарадзіўся ў Бэтлееме.

У гэты час Бог аб’явіў сваю любоў да чалавека, споўніў усе абяцанні і прароцтвы і прынёс свету супакой і радасць.

Няхай Езус Хрыстус, той, які прыйшоў на свет ў беднай Бэтлеемскай стайні, знойдзе прыстойнае месца для жыцця ў сэрцы кожнага з нас. Давайце ж шырока адчынім нашыя сэрцы на дар Божага жыцця, якое вельмі моцна жадае развівацца ў кожным з нас!

Няхай благаслаўленне Нованароджаннага Хрыста ўчыніць, каб мы былі адкрытымі на ўсё, што з’яўляецца высакародным, добрым, прыемным Богу і дасканалым!

Са Святам Божага Нараджэння!

Пробашч парафii Ўзвiжання Святога Крыжа ў Лiдзе, бicкупскi вiкары Гродзенскай дыяцэзii Лiдскага рэгiёну, ксёндз-доктар Уладзiмip Гуляй

Последнее изменениеЧетверг, 26 декабря 2019 10:33
Наверх

Принеманские вести

 © 2009-2019 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.