Грэйцеся акуратна!

Грэйцеся акуратна!
Паважаныя, Лідчане, у сувязі з пахаладаннем не варта забываць пра выкананне правілаў бяспечнай эксплуатацыі электрычных абагравальных прылад.

Дзяржэнергагазнагляд нагадвае, што катэгарычна забаронена карыстацца самаробным абагравальнікамі, а таксама абагравальнікамі з адкрытымі спіралямі, якія ў любы момант могуць стаць прычынай пажару. Нават калі электраабагравальнік адказвае ўсім патрабаванням пажарнай бяспекі, пакідаць яго без нагляду ўключаным у сетку нельга. Неабходна рэгулярна правяраць бытавыя электрапрыборы, у прыватнасці электраабагравальнікі, станп праводкі, разетак, выключальнікаў, штэпсельных раздымаў. Калі электрапрыбор няспраўны, яго трэба неадкладна выключыць і аддаць у рамонт.

Калі вы ўсё ж карыстаецеся электраабагравальнікамі, то варта памятаць наступныя правілы іх бяспечнай эксплуатацыі:

- Не пакідайце абагравальнік уключаным на ўсю ноч, а таксама без нагляду;

- Не ўсталёўвайце электрапрыборы на праходзе і ў тых месцах, дзе на іх можа нешта зваліцца;

- Не выкарыстоўвайце электрапрыборы для сушкі бялізны і абутку;

- Усе электраабагравальнікі ў кватэры павінны быць спраўныя, пажадана з сістэмай аварыйнага выключэння (на выпадак яго перагрэву ці падзення);

- Вымаючы вілку з разеткі, не цягніце за шнур: ён можа абарвацца і агаліць правады, якія знаходзяцца пад напругай. Адной рукой прытрымвайце разетку, а іншай вымайце вілку;

- Не спрабуйце рамантаваць зламаную вілку прылады, а адразу замяніце;

- Не ўключайце некалькі прылад у адну разетку, а таксама праз падаўжальнікі, фільтры, траякі адначасова: можа адбыцца кароткае замыканне;

- Усталёўвайце абагравальнік на падстаўку з нягаручых матэрыялаў;

- Не размяцайце сеткавыя правады пад дываном і не стаўце на іх цяжкія прадметы.

Абавязкова кантралюйце дзяцей, якія знаходзяцца дома, каб яны трымаліся далей ад гарачых абагравальнікаў, гэта можа прывесці да апёкаў і траўматызму. Сыходзячы з хаты, выключайце і вымайце шнуры ўсіх электрапрыбораў, апроч халадзільніка. На выпадак надзвычайнага здарэння абмяняйцеся нумарамі тэлефонаў з суседзямі па лесвічнай клетцы.

Памятайце, што ад строгага выканання патрабаванняў бяспечнай эксплуатацыі электрапрыбораў залежыць Ваша жыццё і жыццё Вашых блізкіх.

Дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе Андрэй Боландзь

Наверх

Logo PV

 © 2009-2022 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.