Яшчэ раз пра «Купалле» ў Лідзе: як гэта было
- Автор Принеманские Вести
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Праздники
- Прочитано 1420 раз
- Печать
- Эл. почта

Святочную дзею на сцэне адкрыў гусляр. Пад музыку сапраўднай ліры ён пачаў аповед пра святкаванне Купалля нашымі продкамі. Затым эстафету перанялі спадарыня Купаліна і спадар Купала, якія запрашалі карагодзіць, гуляць у народныя гульні. Спадарыня Зельніца дапамагала праводзіць варажбу на вяночках і правесці конкурс на самы прыгожы вянок на свяце. А вянкоў, трэба сказаць, было багата! Плялі іх і давалі майстар-клас па пляценню работнікі Крупаўскага, Дварышчанскага, Беліцкага Дамоў культуры, Ходараўскага сельскага клуба-бібліятэкі. Вялікая чарга за вянкамі стаяла каля прадстаўнікоў Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра. І не дзіўна! Бо тут завіхаліся хлопцы - Мікалай Сакалоўскі і Дзмітрый Сакалоў.
Воклічамі і вясёлымі выкрыкамі прысутныя сустракалі Вадзянога разам з сваёй світай, якая прыплыла на лодках. Падтрымала традыцыі продкаў і квэст-гульня “У пошуках папараць-кветкі”. Ласавальня з дэгустацыяй травяных напояў частавала гасцей свята духмянай гарбатай.
Гучна прайшоў канцэрт калектыва “Забабоны” з горада Мінска. Але кульмінацыйным момантам свята, як заўжды, стала купальскае вогнішча, ля якога ўдала ўпісалася фольк-фаер-шоу ад тэатра агню “ZHARA” з горада Ліды.
Ганна Некраш, вядучы метадыст ДУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці"