Дарагія браты і сестры! Шаноўныя жыхары Лідчыны!

“Хрыстос сапраўды ўваскрос. Аллелюя. Яму хвала і панаванне на векі вечныя. Аллелюя, аллелюя”.
Менавіта гэтымі словамі, мы, хрысціяне абвяшчаем усяму свету праўду, што наш Збавіцель перамог смерць і адчыніў нам брамы ў вечнасці. У гэты пасхальны час, святкуючы Уваскрасенне, мы прагнем дзяліцца гэтай радасцю, просячы Госпада напоўніць кожнае сэрца Духам Ягонай любові і радасці!
Таму дазвольце вам, дарагія браты і сестры, пажадаць міру і спагады, удзячнасці і любові адзіна да аднаго. Няхай ў гэтым часе і асяроддзі кожны з вас стане ўдзельнікам перамогі жыцця над смерцю, любові дабра над нянавісцю зла. Няхай Ўваскрослы Хрыстос напоўніць кожнага з вас моцай і мудрасцю быць здольным слухаць і спачуваць, размаўляць і прабачаць, разумець патрэбу бліжняга і дапамагаць. Здароўя і Божага благаслаўлення! Хрыстус уваскрос, сапраўды ўваскрос – Аллелюя!

Пробашч парафіі Узвіжання Святога Крыжа ў Лідзе ксёндз Віталій Сідорка

Войти

Зарегистрироваться

Сбросить пароль

Пожалуйста, введите ваше имя пользователя или эл. адрес, вы получите письмо со ссылкой для сброса пароля.