«Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі»

(Лк 2,14).

Умілаваныя ў Хрысце браты і сестры!

Дазвольце павіншаваць вас і вашых родных са святам Божага Нараджэння!

Мы – хрысціяне  абвяшчаем праўду аб тым, што Бог прыйшоў у гэты свет як убогае, пакорнае, безабароннае Дзіцятка. Сапраўдны Бог стаў чалавекам, адным з нас, каб прыпомніць кожнаму банальную, але як жа глыбокую праўду: мы можам быць людзьмі розных поглядаў і ідэй, нацый і рэлігій, перакананняў і традыцый, але мы не можам быць ворагамі, таму што ў Ім, у Хрысце, мы Браты і Сестры! Таму дазволім Яму натхніць нашае сэрца на тое, каб падчас гэтых свят мы маглі адчуваць сябе сваякамі Бога і адзін аднага, каб мы выходзілі і шукалі магчымасць не браць, але шчодра дзяліцца з іншымі нашым сапраўдным і незнішчальным багаццем – шчырай усмешкай, дробным падарункам, добрым словам,  глыбокай радасцю, надзеяй і супакоем.

Дарагія жыхары Лідчыны!  Няхай у новым годзе Добры Бог адорвае Вас сваім бласлаўленнем, моцным здароўем, мірам і дабрабытам, поспехам у вашых  добрых планах і пачынаннях! Ад усяго сэрца віншую вас са святам Божага Нараджэння і з надыходзячым новым годам!

Біскупскі вікарый для Лідскага рэгіёна, пробашч парафіі Узвіжання Крыжа Пана ў Лідзе кс. Віталій Сідорка

Войти

Зарегистрироваться

Сбросить пароль

Пожалуйста, введите ваше имя пользователя или эл. адрес, вы получите письмо со ссылкой для сброса пароля.