Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд нагадвае: адпачывайце летам уважліва
- Автор Принеманские Вести
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Общество
- Прочитано 686 раз
- Печать
- Эл. почта
Бацькі павінны растлумачыць, а дзеці цвёрда засвоіць, што катэгарычна забараняецца:
- залазіць на апоры паветраных ліній электраперадачы, на дахі будынкаў, дзе блізка праходзяць электрычныя правады;
- рабіць сэлфі з энергааб'ектаў;
- запускаць «бумерангі» паблізу ліній электраперадачы і накідаць што-небудзь на правады;
- лавіць рыбу паблізу паветраных ліній электраперадачы;
- пракрадацца ў электрычныя шафы, трансфарматарныя падстанцыі ці за іх агароджы, у тэхнічныя падвалы жылых дамоў, дзе знаходзяцца правады і камунікацыі;
- разбіваць ізалятары на апорах, лямпы вулічнага асвятлення;
Пры выяўленні правіслага, а таксама адарванага проваду, што зваліўся на зямлю, адчыненых дзвярэй і люкаў электраўстановак, а таксама пашкоджанай апоры трэба неадкладна паведаміць пра гэта ў дзяжурную службу Лідскіх электрычных сетак па тэл. 522654. Набліжэнне да адарванага проваду бліжэй чым на 10 метраў, а тым больш дакрананне да яго небяспечна для жыцця.
Шаноўныя дарослыя, засцерагайце сваіх дзяцей! Папярэджвайце дзяцей пра небяспеку пашкоджання электрычным токам! Не праходзьце міма, калі дзеці парушаюць зазначанныя меры засцярогі.
Дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе Андрэй Боландзь