Адразу тры прадстаўніцы Лідскага раёна сталі лаўрэатамі прэстыжнага штогадовага абласнога конкурсу імя А. І. Дубко за творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва.
У гэтым годзе ў сузор’і пераможцаў — нашы землячкі:
🔵 Ганна Некрашэвіч — загадчыца аддзела «Лідскі замак» гісторыка-мастацкага музея. Дзякуючы яе таленту Лідскі замак ажывае ў унікальных экспазіцыях, а яе экскурсіі ўлюбляюць у наш край тысячы турыстаў і замежных гасцей.
🔵 Наталля Шчалканогава — кіраўнік народнай фальклорнай групы «Талер». Сапраўдны захавальнік традыцый. За мінулы год калектыў падарыў нам больш за 50 яркіх праграм, вяртаючы да жыцця аўтэнтычныя абрады рэгіёна.
🔵 Тамара Харашылава — выкладчык Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа. Педагог з вялікай літары, якая выхавала цэлую плеяду таленавітых музыкантаў, чые імёны (уключаючы Рамана Віткевіча) гучаць на найбуйнейшых міжнародных сцэнах.
Па інфармацыі Тг-канала старшыні Лідскага райвыканкама Аляксандра Вярсоцкага

