Лідчане атрымалі перамогу ў конкурсе “Сердцем причастны”

Лідчане атрымалі перамогу ў конкурсе “Сердцем причастны”
У Оршы ў гарадскім Цэнтры культуры “Перамога” вызначылі лаўрэатаў Рэспубліканскага конкурсу патрыятычнай песні “Сердцем причастны”, прысвечанага 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

На гэты раз конкурс змяніў фармат. Творчы праект пачаўся ў 2019 годзе, а завершыцца ён Гранд-фіналам у лістападзе-снежні 2020 года, на якім выступяць усе лаўрэаты адборачнага тура конкурсу.
Наш горад з поспехам прад-ставілі салісты эстраднай студыі «Акцэнт» Палаца культуры Ліды. Кіраўнік калектыву — Наталля Мішкінь.

У намінацыі «вакал-сола»:

ва ўзроставай катэгорыі «13-15 гадоў» дыпламант I ступені — Валерыя Жук,
ва ўзроставай катэгорыі «прафесіяналы; моладзь, якая вучыцца» дыпламант I ступені — Рыгор Яршэвіч; 
ва ўзроставай катэгорыі «16-17 гадоў» дыпламант II ступені — Дар'я Жук;
ва ўзроставай катэгорыі «16-17 гадоў» дыпламант III ступені — Маргарыта Радзькова.

Званне лаўрэатаў II ступені ў намінацыі «вакал-сола» ва ўзроставай катэгорыі «прафе-сіяналы; моладзь, якая вучыцца» заваявалі Багдан Мiшкiнь і Наталля Макрыцкая.

Акрамя таго, ансамбль саліс-таў эстраднай студыі «Акцэнт» у намінацыі «вакальны ансамбль» стаў дыпламантам I ступені.

Віншуем лідчан з заслужа-нымі перамогамі і жадаем новых творчых дасягненняў!

Наверх

Принеманские вести

 © 2009-2019 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.