Творчы калектыў Лідскага музкаледжа бліскуча выступіў на фестывалі ў Польшчы

Творчы калектыў Лідскага музкаледжа бліскуча выступіў на фестывалі ў Польшчы
З 24 па 28 ліпеня ў 12-ты раз у Беластоку прайшоў Міжнародны фестываль музыкі, мастацтва і фальклору.

Гродзенскую вобласць і Беласток звязвае шматгадовае даўняе супрацоўніцтва. Гэта рэгіён, дзе побач на працягу стагоддзяў жывуць у згодзе прадстаўнікі розных народаў, рэлігійных канфесій, традыцый і звычаяў. Менавіта такой спецыфічнай і непаўторнай атмасферай валодае амаль 300-тысячны Беласток, самы буйны горад паўночна-ўсходняй Польшчы і сталіца Падляскага ваяводства. Асяродзішча многіх нацыянальнасцяў: палякаў, беларусаў, яўрэяў, літоўцаў, немцаў, рускіх, украінцаў, татар - унесла свой уклад у культурнае багацце Беластока. Да традыцыі мультыкультуралізму звяртаецца і штогадовы фестываль «Падляская Актава культур», арганізатарам якой з'яўляецца Ваяводскі цэнтр развіцця культуры.

22 калектывы са шматлікіх краін свету - Польшчы, Расіі, Украіны, Беларусі, Славакіі, Румыніі, Ізраіля, Камеруна, Літвы, Грузіі, Сербіі, Іспаніі - былі запрошаны да ўдзелу ў канцэртах на галоўнай сцэне ў Беластоку і гарадах Падляскага ваяводства. Па сваёй сутнасці “Актава культур” - гэта фестываль музыкі, мастацтва і фальклору, які збірае артыстаў самых розных жанраў. Тут можна было пачуць і класічныя творы, і джаз, і фолк, убачыць выступленні народных ансамбляў і мастацкія стылізацыі.

Рэспубліку Беларусь на Міжнародным фестывалі нацыянальных культур прадстаўлялі два беларускія калектывы - Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, народны аркестр рускіх народных інструментаў Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа пад кіраваннем Алены Сячко і Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, фальклорны гурт «Купалінка» (г. Мінск).

Прыемна, што ўдзельнікі аркестра рускіх народных інструментаў Лідскага музычнага каледжа прайшлі строгі адбор прафесійнага журы і змаглі прадэманстраваць сваё выканальніцкае майстэрства ў інтэрпрэтацыі твораў беларускіх, рускіх і заходнееўрапейскіх кампазітараў. Запальны музычны жарт на тэму беларускай народнай песні «Чаму ж мне ня пець» В. Кузняцова, віртуозная «Рамалеска» В.Гарадоўскай, тэатральная «Барыня» У. Малых і многія іншыя творы сталі візітнай карткай калектыву на Міжнародным фестывалі «Падляская Актава культур». Сапраўдным упрыгожаннем калектыву з'яўляліся яго салісты - лаўрэаты міжнародных конкурсаў Алена Цалко, Дзмітрый Адамчык і Яўген Вадэйко. Балеро Алены з оперы «Сіцылійская вячэрня» Дж. Вэрдзі, «Медытанга» А. Пьяцоллы, «Прысвячэнне Астару Пьяццолле» У. Зубіцкага не пакінулі абыякавымі ні аднаго слухача на канцэртах у Беластоку, Чыжэве і Ходышэве.

Алена Батура, выкладчык Лідскага музычнага каледжа

Последнее изменениеСреда, 07 августа 2019 16:23
Наверх

Принеманские вести

 © 2009-2019 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.