Яшчэ раз пра «Купалле» ў Лідзе: як гэта было

Яшчэ раз пра «Купалле» ў Лідзе: як гэта было
Шматлюдна было ў мінулую суботу каля Лідскага замка, дзе ладзілася раённае абрадавае свята “Купалле”. Жыхарам Лідчыны гэта мерапрыемства прыйшлося даспадобы, пра што сведчыць колькасць гледачоў, якіх з кожным годам становіцца ўсё болей.

Святочную дзею на сцэне адкрыў гусляр. Пад музыку сапраўднай ліры ён пачаў аповед пра святкаванне Купалля нашымі продкамі. Затым эстафету перанялі спадарыня Купаліна і спадар Купала, якія запрашалі карагодзіць, гуляць у народныя гульні. Спадарыня Зельніца дапамагала праводзіць варажбу на вяночках і правесці конкурс на самы прыгожы вянок на свяце. А вянкоў, трэба сказаць, было багата! Плялі іх і давалі майстар-клас па пляценню работнікі Крупаўскага, Дварышчанскага, Беліцкага Дамоў культуры, Ходараўскага сельскага клуба-бібліятэкі. Вялікая чарга за вянкамі стаяла каля прадстаўнікоў Бердаўскага культурна-дасугавага цэнтра. І не дзіўна! Бо тут завіхаліся хлопцы - Мікалай Сакалоўскі і Дзмітрый Сакалоў.

Воклічамі і вясёлымі выкрыкамі прысутныя сустракалі Вадзянога разам з сваёй світай, якая прыплыла на лодках. Падтрымала традыцыі продкаў і квэст-гульня “У пошуках папараць-кветкі”. Ласавальня з дэгустацыяй травяных напояў частавала гасцей свята духмянай гарбатай.

Гучна прайшоў канцэрт калектыва “Забабоны” з горада Мінска. Але кульмінацыйным момантам свята, як заўжды, стала купальскае вогнішча, ля якога  ўдала ўпісалася  фольк-фаер-шоу ад тэатра агню “ZHARA” з горада Ліды.

Ганна Некраш, вядучы метадыст ДУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці"

20190706 211434

20190706 212246

20190706 213923

20190706 215716

Наверх

Принеманские вести

 © 2009-2019 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.