Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына

ВУЧЭННІ-СПАБОРНІЦТВЫ Ў РЫБАКАХ

Ва ўрочышчы Рыбакі, паблізу санаторыя “Радон”, прайшлі традыцыйныя вучэнні-спаборніцтвы санітарных дружын і супрацьпажарных фарміраванняў. Лепшыя тэарэтычныя веды і практычныя навыкі паказалі санітарныя дружыны сельгаспрадпрыемстваў “Граніт-Агра”, “Жукоў-шчына”, “Русь-Агра”. Па выніках усіх спаборніцтваў супрацьпажарных фарміраванняў пераможцам прызнаны СВК “Хвінявічы”. Другое месца заняў СВК “Дварэц-Агра”, а трэцяе – Дварэцкі льнозавод. Пераможцы і прызёры адзначаны граматамі і грашовымі прэміямі.

МОЛАДЗЕВЫ ТУРЗЛЁТ

Да Дня моладзі быў праведзены турысцкі злёт, у якім прынялі ўдзел 15 моладзевых каманд. Турысцкія і спартыўныя спаборніцтвы выявілі лепшых турыстаў. Другі год запар пераможцамі сталі прадстаўнікі СВК “Хвінявічы”. Маладыя міліцыянеры, якія летась былі дэбютантамі тур-злёту, занялі сёлета другое месца. Каманда Дзятлаўскага сырзавода стала трэцяй.
Лепшым турыстам Дзятлаўшчыны давядзецца адстойваць гонар раёна тут жа, у Рыбаках, дзе будзе праводзіцца абласны моладзевы турысцкі злёт.

А. Радзіеўская

Последнее изменениеЧетверг, 07 июля 2016 16:11
Другие материалы в этой категории: « Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына
Наверх
Яндекс.Метрика

Template Design © Joomla Templates GavickPro. All rights reserved.

© 2019 Газета "Принеманские вести". Все права защищены.
Joomla! - бесплатное программное обеспечение, распространяемое по лицензии GNU General Public License.