Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына

НОВАЕ ПРЫЗНАЧЭННЕ

Курыраваць пытанні сельскай гаспадаркі і аграпрамысловага комплексу Дзятлаўшчыны цяпер будзе Міхаіл Бабіна. Ён прызначаны першым намеснікам старшыні Дзятлаўскага райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Да гэтага М. Бабіна працаваў на кіруючых пасадах у Шчучынскім раёне, на працягу двух апошніх гадоў – у Гродзенскім племпрадпрыемстве.
ПЕРШЫМІ ЗАВЯРШЫЛІ СЯЎБУ
Традыцыйна першымі завяршылі сяўбу ранніх зерневых і зернебабовых культур СВК “Жукоўшчына” і “Хвінявічы”. Ім трэба было пасеяць на плошчах 1120 і 1078 гектараў. Усяго ж па раёне план яравой сяўбы – 18118 гектараў. Найбольшы палетак у СВК “Граніт-Агра” – 3029 гектараў.
ЛІДАРЫ ПА МАЛАКУ
Па выніках работы за першы квартал 2016 года сярод малочнатаварных фермаў раёна лідзіруюць фермы СВК “Жукоўшчына” – “Краглі” і “Зачэпічы”, якія ўзначальваюць Таццяна Галавенка і Тарэса Калодка. Там у сярэднім ад адной каровы атрымалі на працягу першага квартала па 1672 і 1653 кілаграмы малака.
“МЫ АДКРЫЛІСЯ”
Такая аб’ява з’явілася на магазіне “Міраж”, які быў зачынены на рамонт у 2015 годзе. На першы паверх пераехаў з Дома гандлю аддзел гаспадарчых тавараў. Таксама частку памяшкання заняла разліковая каса “Беларусбанка”. Чакаецца, што другі паверх будынка дастанецца прадпрымальнікам.
СЯБРОЎСКІЯ СУВЯЗІ
На працягу чатырох дзён на Дзятлаўшчыне з сяброўскім візітам знаходзілася дэлегацыя з Велькапольскага ваяводства Рэспублікі Польшча. Прадстаўнікі суседняй дзяржавы знаёміліся з аб’ектамі сацыяльнай сферы, прамысловасці, сельскай гаспадаркі раёна. Палякі наведалі санаторыі “Радон” і “Альфа Радон”, аграсядзібу “Каля дуба”, сыраробны завод, СВК “Хвінявічы”, гімназію, дзятлаўскую бальніцу, музеі ў Дзятлаве і Наваельні. Ёсць дамоўленасць, што летам дзятлаўчане з сяброўскім азнаямленчым візітам наведаюць Велькапольскае ваяводства.

А. Радзіеўская

Последнее изменениеСреда, 04 мая 2016 12:22

Оставить комментарий

Убедитесь, что Вы ввели всю требуемую информацию, в поля, помеченные звёздочкой (*). HTML код не допустим.

Наверх
Яндекс.Метрика

Template Design © Joomla Templates GavickPro. All rights reserved.

© 2018 Газета "Принеманские вести". Все права защищены.
Joomla! - бесплатное программное обеспечение, распространяемое по лицензии GNU General Public License.