Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына

ПОМНІК АРХІТЭКТУРЫ

У Дзяржаўны пералік гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі ўключаны 40 помнікаў архітэктуры, якія размешчаны на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна. Адзін з найбольш адметных – палац Радзівілаў. Гэтаму будынку сёлета спаўняецца 265 гадоў. На працягу ХIX-XX стагоддзяў там размяшчаліся шпіталь, казарма, школа, сіроцкі дом, санстанцыя. Існуе думка, што там павінен быць гісторыка-краязнаўчы музей.
ЗАПРАШЭННЕ НА КАНФЕРЭНЦЫЮ
Актывісткі жаночага руху Дзятлаўшчыны атрымалі запрашэнне прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі “Свет – для жанчыны, жанчыны – для свету”. Прымеркавана яна да 25-годдзя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”. Ладзіць канферэнцыю жаночае аб’яднанне Гродзенскага раёна “Надзея”.
АДБЫЎСЯ “ПЕСЕННЫ ВЕРНІСАЖ”
Раённы агляд-конкурс эстраднай песні “Песенны вернісаж” адбыўся ў Дзятлаве. Яго пераможцамі сталі Сяргей Венскі і Алена Гузавец. Яны паедуць у Шчучын на абласны этап конкурсу эстраднай песні “І вечная вясна”. А вось астатнія спевакі – прызёры і ўдзельнікі – выступяць на гала-канцэрце да Дня Перамогі.
ДЗЯТЛАЎСКІЯ АЛІМПІЙЦЫ
На рэспубліканскіх алімпіядах па школьных прадметах пабылі чацвёра прадстаўнікоў Дзятлаўшчыны. Усе яны вучацца ў Дзятлаўскай гімназіі. Гэта Ілья Угрын, Яўгенія Кетка, Андрэй Жадзейка, Марыя Каско. Найбольш паспяховым быў удзел у алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры вучаніцы 10 класа гімназіі Марыі Каско. Яна заняла трэцяе месца. Выпускніца гімназіі Яўгенія Кетка атрымала ад журы пахвальны водгук за добрыя веды па матэматыцы.
АДКРЫЕЦЦА КАРАОКЕ-КЛУБ
Караоке-клуб мае намер стварыць творчая група школьнікаў з трэцяй дзятлаўскай школы. Гэты праект вучні плануюць ажыццявіць бліжэйшым часам – да 1 мая. У караоке-клубе можна будзе цікава бавіць час падлеткам: ладзіць конкурсы, фестывалі, тэматычныя вечары.
ХУТКІЯ “РЫБКІ”
У дзятлаўскім басейне адбыўся фестываль плавання “Залатая рыбка” на прызы чэмпіёнкі свету і Еўропы Аляксандры Герасіменя. У ім удзельнічалі 5 школьных камандаў. Перамаглі юныя плыўцы трэцяй дзятлаўскай школы. У асабістым заліку лепшыя вынікі паказалі трэцякласнікі Улад Касцюкевіч і Святлана Скрабец з першай дзятлаўскай школы, а сярод вучняў чацвёртых класаў – Мікіта Пуйта і Аліса Харэвіч з трэцяй дзятлаўскай школы.

А. Радзіеўская

Последнее изменениеПонедельник, 25 апреля 2016 16:25

Оставить комментарий

Убедитесь, что Вы ввели всю требуемую информацию, в поля, помеченные звёздочкой (*). HTML код не допустим.

Наверх
Яндекс.Метрика

Template Design © Joomla Templates GavickPro. All rights reserved.

© 2018 Газета "Принеманские вести". Все права защищены.
Joomla! - бесплатное программное обеспечение, распространяемое по лицензии GNU General Public License.