Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына

НАЗВАНЫ ЛЕПШЫЯ КАЛЕКТЫВЫ

Падведзены вынікі раённага спаборніцтва за 2015 год сярод працоўных калектываў прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, устаноў адукацыі, медыцыны, культуры і адпачынку. Сярод пераможцаў – Дварэцкі льнозавод, СВК “Граніт-Агра”, СШ №3 горада Дзятлава, Гезгалаўскі сад-яслі, Наваельнянскі Дом культуры, Казлоўшчынская бібліятэка, Войневіцкі ФАП, Дзятлаўская раённая паліклініка. Сярод сельскіх выканкамаў лепшым прызнаны Дзятлаўскі сель-
выканкам. Пераможцы спаборніцтва атрымаюць дыпломы і прэміі. Раённае спаборніцтва будзе праводзіцца і ў гэтым годзе.
КАЛЯ ТЭЛЕФОНА – КІРАЎНІКІ МІЛІЦЫІ
У другім квартале 2016 года кіраўніцтва Дзятлаўскай міліцыі мае намер правесці з жыхарамі раёна тры прамыя тэлефонныя лініі. Начальнік міліцыі Аляксандр Біль – 20 красавіка і 15 чэрвеня, а яго намеснік Ігар Хітро – 19 мая.
ЮБІЛЕЙ МАСТАКА-КЕРАМІСТА
Днямі споўнілася 85 гадоў Мікалаю Лаўрэнцьевічу Несцярэўскаму, мастаку-керамісту, сябру Беларускага саюза мастакоў. Яго маладосць прайшла на Дзятлаўшчыне. Тут ён пачынаў працаваць цесляром у арцелі, потым быў мастаком-афармляльнікам, метадыстам клубнай работы, настаўнікам малявання. Атрымаўшы адпаведную адукацыю, займеў творчую працу ў сталіцы. Ім аформлены інтэр’еры многіх адметных будынкаў, створаны керамічныя партрэты і скульптуры знакамітых людзей. Яго работы ёсць у многіх музеях і прыватных калекцыях.
РЭГІСТРАЦЫЯ ЛОДАК
Гатоўнасць да навігацыі 2016 года правераць прадстаўнікі Лідскай рэгіянальнай інспекцыі. Рэгістрацыя лодак дзятлаўчан прызначана на 18 красавіка, 26 мая і 13 чэрвеня. Яна бу-дзе праводзіцца ў Дзятлаўскай інспекцыі аховы прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя.
СПРАВАЗДАЧА ФУТБАЛІСТАЎ
Раённая федэрацыя па футболе мае намер правесці справаздачна-выбарны сход. Запрашэнне на мерапрыемства атрымалі спартсмены, актывісты спартыўнага руху, ігракі і балельшчыкі зборнай каманды па футболе Дзятлаўскага раёна. Мерапрыемства прызначана на 23 красавіка.
ЗРОБІМ ПЛАНЕТУ ЗЯЛЁНАЙ
Другі год запар вучні Казлоўшчынскай школы прымалі ўдзел у Міжнароднай экалагічнай алімпіядзе. Летась школьнікі былі дзявятыя па колькасці пасаджаных дрэваў сярод школаў свету – удзельніц алімпіяды. Сёлета яны занялі трэцяе месца. Школа адзначана бронзавым медалём, а яе прадстаўнікі атрымалі запрашэнне наведаць Турцыю. Мяркуецца, што да 2017 года ўсе ўдзельнікі “Зялёнай алімпіяды” пасадзяць на планеце каля 100 000 000 дрэў.
ВЕЛІКОДНЫ КУЛІЧ
Да велікодных святаў прымеркаваны традыцыйны фестываль-выстава “Велікодны куліч”. Запрашэнне да ўдзелу ў ім атрымалі дзятлаўчане. На конкурс можна падаваць малюнкі, фотаздымкі велікоднай тэматыкі, велікодныя кампазіцыі і, вядома ж, кулічы. Выстава звычайна праходзіць у Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі і карыстаецца папулярнасцю.
ЗНАЁМСТВА З ВЯСНОВЫМІ АБРАДАМІ
Супрацоўнікі Дзятлаўскага гісторыка-краязнаў-чага музея падрыхтавалі для школьнікаў-навед-вальнікаў праграму “Вясновыя беларускія абрады і традцыі”. Яна прадугледжвае не толькі знаёмства з абрадамі, гульнямі, спевамі, а і майстар-класы па вырабе папяровых птушак.

А. Радзіеўская

 

Последнее изменениеЧетверг, 07 апреля 2016 12:23

Оставить комментарий

Убедитесь, что Вы ввели всю требуемую информацию, в поля, помеченные звёздочкой (*). HTML код не допустим.

Наверх
Яндекс.Метрика

Template Design © Joomla Templates GavickPro. All rights reserved.

© 2018 Газета "Принеманские вести". Все права защищены.
Joomla! - бесплатное программное обеспечение, распространяемое по лицензии GNU General Public License.