Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына

МАЮЦЬ ДОБРЫЯ ВЕДЫ

Дзятлаўскія школьнікі прымалі ўдзел у абласным этапе-конкурсе “Школа бяспекі-2016”. Бронзавымі прызёрамі сталі Паліна Загдай і Ганна Календа. Яны ўвайшлі ў склад каманды Гродзеншчыны на рэспубліканскія спаборніцтвы юных ратаўнікоў-пажарных.

ЗДОЛЬНЫЯ ЮНЫЯ МУЗЫКІ
На абласным фестывалі-конкурсе “Іграй, мой баян”, які праходзіў у Гродне, паспяхова выступілі прадстаўніцы Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў Алена Шапурка і Вольга Гульнік. Дзяўчаты сталі лаўрэатамі, атрымаўшы дыпломы трэцяй ступені. Цяпер юныя музыкі старанна рыхтуюцца да рэспубліканскага музычнага фестывалю-конкурсу “ЛьВенок”, які пройдзе 22 мая ў Лідзе.

ДЗЯТЛАЎЧАНЕ ПРЫВЕЗЛІ КУБАК “ЗАЛАТОЙ ШАЙБЫ”
З кубкам пераможцаў вярнуліся з Ліды дзятлаўскія юныя хакеісты. У сваёй групе, дзе гулялі каманды з рэгіёнаў, што не маюць лядовых арэнаў, дзятлаўчане перамаглі прадстаўнікоў Мінскай, Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцей. Лепшым бамбардзірам у гэтай малодшай групе таксама прызнаны дзятлаўчанін Міхаіл Даніловіч, які закінуў 8 шайбаў.

СПАБОРНІЧАЛІ КАРАТЫСТЫ
У Адкрытым першынстве і чэмпіянаце Дзятлава па кіакушынкай каратэ ўдзельнічалі спартсмены з Мінска, Гродна, Слоніма, Навагрудка, Дзятлава, Наваельні, Замасточча. Усяго – 118 каратыстаў. 10 дзятлаўчан аказаліся пераможцамі і прызёрамі гэтых спаборніцтваў. Найбольш паспяхова выступілі і сталі чэмпіёнамі Ілья Бяганскі, Арцём Юшкевіч, Настасся Францішчык.

“БЕЛТЭРМІЗ” ІМКНЕЦЦА ДА ЧЭМПІЁНСТВА
У чэмпіянаце вобласці па валейболе паспяхова ўдзельнічае жаночая валейбольная каманда “Белтэрміз”, спонсарам якой з’яўляецца аднайменнае дзятлаўскае прамысловае прадпрыемства. Каманда ўваходзіць разам з прадстаўніцамі Лідскага, Ашмянскага, Слонімскага раёнаў у тэрытарыяльную групу “Б” і атрымала тры перамогі ў трох матчах чэмпіянату.

А. Радзіеўская

Последнее изменениеЧетверг, 31 марта 2016 15:12
Другие материалы в этой категории: « Весткі рэгіёна: Дзятлаўшчына
Наверх
Яндекс.Метрика

Template Design © Joomla Templates GavickPro. All rights reserved.

© 2019 Газета "Принеманские вести". Все права защищены.
Joomla! - бесплатное программное обеспечение, распространяемое по лицензии GNU General Public License.