Санктуарый Маці Божай Тракельскай аб’яўляе конкурс!

Шырокавядомы санктуарый Маці Божай у Тракелях абвяшчае конкурс творчых прац. Да ўдзелу прымаюцца вершы, песні, відэаролікі і інш. Умова адна – тэма «Маці Божая Тракельская, вядзі нас за сабой...».

 

Творчыя работы прымаюцца да 2 лютага 2019 года  (свята Маці Божай Грамнічнай). Конкурс пройдзе ў 3-х узроставых катэгорыях:

- дзеці ва ўзросце да 16 гадоў;

- моладзь ад 16 да 30 гадоў;

- дарослыя - ад 30 і вышэй.

Пасля падвядзення вынікаў і абвяшчэння пераможцаў адбудзецца святая Імша ў санктуарыі ў інтэнцыі ўсіх удзельнікаў. Богаслужэнне ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. За першыя тры месцы пераможцаў чакае узнагарода, а самыя лепшыя творы будуць надрукаваны ў кнізе пра Маці Божую Тракельскую.

Свае творы можна накіроўваць на электронны адрас Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. , альбо паштоўкамі на адрас: 231372 Воранаўскі раён, в. Тракелі, вул. Лідская, д. 61А. А таксама ў асабістыя паведамленні ў сацыяльных сетках Вконтакте і Instagram. Не забывайце пры адпраўленні сваіх работ указваць: імя, прозвішча, узрост і зваротны адрас. Жадаем поспехаў і натхнення!

Последнее изменениеВторник, 13 ноября 2018 19:11
Наверх
Яндекс.Метрика

Template Design © Joomla Templates GavickPro. All rights reserved.

© 2019 Газета "Принеманские вести". Все права защищены.
Joomla! - бесплатное программное обеспечение, распространяемое по лицензии GNU General Public License.